У Кітаі знайшлі грыб вагой паўтоны
У даўжыню ён дасягае 10 метраў, а ў шырыню - 80 сантыметраў.
Што праўда, гэта не ядомы грыб, а трутавік. Яго ўзрост, паводле ацэнак, складае не менш за 20 гадоў.
Трутавікамі называюць грыбы, якія жывуць на драўніне або ў глебе. Вонкава яны не падобныя на звычайныя грыбы. Іх целы ўяўляюць сабой плоскія досыць цвёрдыя пласціны. Знойдзены грыб расце пад зямлёй, таму ён доўгі час заставаўся незаўважаным і змог дарасці да такіх вялікіх памераў.