У Клічаўскім раёне два хлопцы абакралі чатыры трактары

На справу 23- і 24-гадовыя хлопцы пайшлі ўначы, каб каля трактароў, якія належаць прыватнай арганізацыі, нікога не было. Аднак міліцыянты ўсё ж затрымалі зламыснікаў. Скрадзенае ацанілі амаль у 2,5 мільёны рублёў.

На хлопцаў пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да чатырох гадоў турмы.