У Клімавічах 14-гадовы падлетак спрабаваў абрабаваць пенсіянерку
Хлопец зайшоў у дом 79-гадовай жанчыны праз незачыненыя дзверы.
Пагражаючы нажом, падлетак патрабаваў грошы. Аднак пенсіянерка не паддалася на пагрозы. Атрымаўшы адмову, хлопец збег, паведамляе магілёўская абласная міліцыя.
Дачка пенсіянеркі выклікала праваахоўнікаў, і тыя затрымалі малалетняга злодзея. На яго пачалі крымінальную справу. Хлопцу пагражае да шасці гадоў турмы.