У кліпаграфіі “Ляпісаў” з’явілася новае відэа на песню “Броненосец”

Нагадаем, некалькі месяцаў таму “Ляпіс Трубяцкой” зладзіў “акцыю прамога дзеяння “Ты ни при чём?””. Яе ўдзельнікі мусілі зрабіць трафарэтнае графіці ў сваім горадзе, сфатаграфаваць вынік творчасці і даслаць фота гурту. Пры чым, графіці, згодна з ўмовамі, мусілі несці ў сабе ідэі анархізму, антыфашызму, свабоды, роўнасці і братэрства і ўтрымліваць словазлучэнні кшталту “Ты ни при чём?”, “Ну”, “Не хуже”, “Пули” і г.д. У працэсе мантажу з, падавалася б, бессэнсоўных графіці, рэжысёр склаў тэкст песні, а аўтар лепшай працы атрымаў набор прафесійнага райтэра і апошні дыск “Ляпісаў” з аўтографамі музыкаў.

Фота — ale.by