У Кракаве багатых гараджан атакуюць бомбамі
У нядзелю зафіксаваны ўжо чацьвёрты выпадак за месяц.
Жыхар элітнага раёна польскага Кракава быў шпіталізаваны ў нядзелю ў выніку выбуху бомбы. Яна ўзарвалася проста на яго ўчастку, піша газета The Warsaw Business Journal. Гэта ўжо чацвёрты такі інцыдэнт за апошнія тры тыдні.
Па версіі следства, серыя выбухаў выкліканая класавай нянавісцю да багатых людзей. Паліцыя высветліла, што кожная з выбуховых прылад была зробленая ў хатніх умовах.