У красавіку мінскія будаўнікі здадуць аўтавакзал "Цэнтральны"
А ўвесь шматфункцыянальны комплекс на вуліцы Бабруйскай, часткай якога з'яўляецца аўтавакзал "Цэнтральны", мяркуецца дабудаваць у верасні.
У новым аўтавакзале адкрыюць 10 білетных кас, абсталююць 16 пасадачных платформ. Тут таксама зробяць вялікую залу чакання і пакой маці і дзіця, у асобным будынку па суседстве размесціцца камера захоўвання. Плануецца, што адсюль будуць выконвацца каля 40 міжнародных маршрутаў, паведамляе "Мінск-Навіны".