У Крупках ідуць суды пасля затрыманняў на дыскатэках
Перад суддзямі пасталі маладыя людзі, затрыманыя на дыскатэках і ў начных клубах на выходныя.
Як паведамляе Радыё "Свабода", некалькі дзясяткаў затрыманых вінавацяць у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.
Паводле некаторых звестак, былі затрыманыя каля 50 чалавек. Нагадаем, што раней паведамлялася, што маладых людзей затрымліваў сталічны спецназ. Прычынаў затрымання моладзі на дыскатэках і ў клубах не называлася.
Спецназаўцы паабяцалі жыхарам Крупак, што будуць прыязджаць з рэйдамі кожныя выходныя.