У кватэры мінчанкі былі рэшткі трох даношаных немаўлят
Старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў распавёў пра гэтую гучную справу.
Нагадаем, нечаканую знаходку зрабіў вечарам 22 студзеня 41-гадовы мужчына, калі прыйшоў у кватэру па вуліцы Гарэцкага ў сталіцы да памерлай ад раку 36-гадовай сужыцелькі. У маразільніку ён пабачыў трупы немаўлят.
Паводле слоў Валянціна Шаева, ужо высветлена, што гэта былі даношаныя немаўляты — хлопчык і дзве дзяўчынкі. Верагодней за ўсё, яны задыхнуліся ва ўлонні маці, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".
Экспертыза павінна высветліць, хто з'яўляецца іх бацькамі.
Фота — bymedia.net