МЗС Латвіі: Мы не можам заблакаваць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

Такую заяву зрабіў дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрыс Тэйкманіс. Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне ЕС можа прыняць на працягу месяца. "Гэта сапраўды магчыма. На гэты раз усё сур'ёзна", — прызнаў чыноўнік.

Тэйкманіс адзначыў, што Латвія не падтрымлівае эканамічныя санкцыі супраць сваіх суседзяў, але заблакаваць іх увядзенне не можа. У выпадку, калі яны будуць прынятыя, латвійскі ўлад зробіць усё магчымае, каб прадпрымальнікі пацярпелі як мага меней. У сувязі з гэтым МЗС Латвіі плануе правесці кансультацыі з бізнэсменамі.

Партал delfi.lv адзначае, што сярод магчымых санкцый — забарона на кантакты з беларускімі прадпрымальнікамі, якія патрапілі ці патрапяць у "чорны спіс" ЕС, і якія з'яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама дзяржсакратар МЗС Латвіі дадаў, што Беларусь можа пазбегнуць санкцый, калі вызваліць "каля васьмі палітзняволеных". "Няўжо кожны з гэтых зняволеных каштуе мільнных стратаў для беларускай эканомікі? Беларусы самі павінны пра гэта падумаць", — сказаў ён.