У Латвіі долар можна купіць за 14 - 20 тысяч беларускіх рублёў
Ва ўмовах фактычнага паралічу рынку наяўнай валюты ў Беларусі магчымасць легальна купіць долары за беларускія рублі прадастаўляюць літоўскія і латвійскія банкі.
У абменным пункце банка "Цытадэль" на чыгуначным вакзале Вільні долары можна прадаць за 5.930 і купіць за 6.400 рублёў.
У "Медыцынскім банку" на размешчаным побач аўтавакзале крос-курс складае 6.000-6.850 рублёў.
Нашмат даражэй долар у банках Латвіі. 17 Чэрвеня курс куплі наяўнага долара ў банку "Норвік" складаў 4.709,5 рубля, продажу - 14.414,3. У гэтым банку 26 мая быў зафіксаваны рэкордны курс продажу амерыканскай валюты - 20.240 рублёў. Безнаяўныя аперацыі банк праводзіць па дагаворным курсе, паведамляе БелаПАН.