У Латвіі скончыліся здымкі фільма па аповесці Быкава

Рэжысёрам фільма стаў Сяргей Лазніца. Дзеяньне драмы адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Здымкі працягваліся 28 дзён. Над фільмам працавалі латышы, літоўцы, немцы, рускія, палякі, румыны, чэхі і беларусы. У адной з галоўных роляў зняўся беларус Уладзімір Свірскі. Прэм’ера фільма “У тумане” запланаваная на вясну 2012 году.