У Лельчыцах раніцай гарэў прыватны рынак

Агнём быў пашкоджаны будынак, у якім месціліся гандлёвыя месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, знішчаныя будаўнічыя матэрыялы і сантэхніка. Таксама пашкоджаныя адміністрацыйныя памяшканні.

Як паведамляе БЕЛТА, прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасеткі.

Фота — bymedia.net