У Лепелі затрыманы актывіст “Еўрапейскай Беларусі”
Віктар Калеснік вёз на сваёй машыне інфармацыйныя матэрыялы да “Народнага сходу” і газеты “Наша Ніва”.
Актывіста затрымалі вечарам аўторка на скрыжаванні дарог Віцебск-Полацк, паведамляе “Хартыя 97”. Супрацоўнікі міліцыі, мабыць, чакалі яго і адвезлі ў РУУС Лепеля.