У Лідзе ў аварыю трапіў п'яны раварыст з адкаркаванай пляшкай гарэлкі

Як паведамляе Гродзенскі блог s13, 34-гадовы мужчына перасякаў чатырохпалосную дарогу на ровары каля аўтавакзала. Пры гэтым у адной руцэ ён трымаў адкрытую бутэльку гарэлкі.

Раварысту ўдалося шчасліва праехаць дзве паласы руху. І нават на трэцяй яму пашанцавала — кіроўца аўтобуса паспеў спыніцца, рэзка затармазіўшы. Але гэтага не паспеў зрабіць кіроўца "Рэно", які рухаўся злева ад аўтобуса.

З цяжкімі траўмамі раварыста даставілі ў рэанімацыю.