У ліпені 2008 года ў Мінску мог быць яшчэ адзін выбух

Пра гэта сёння заявілі ў судзе па справе аб тэракце ў метро супрацоўнікі групы размініравання МУС. Кіраўнік групы Віталь Крукоўскі, у прыватнасці, адзначыў, што чалавек, які зрабіў выбухоўку, павінен мець спецыфічныя навыкі ці неаднаразова сабраць такі механізм.

Яшчэ адзін супрацоўнік групы размініравання Сяргей Повар адзначыў, што да вырабу выбуховага прыстасавання быў ужыты “прафесійны падыход”. Менавіта таму сапёры і вырашылі, што змесціва пакета з-пад соку “Садочак” з’яўляецца сапраўды бомбай, а не макетам, паведамляе БелаПАН.