У Літве адбудзецца першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
У верасні збяруцца больш за сто навукоўцаў з розных краін, каб абмеркаваць дасягенні найноўшай гісторыі Беларусі.
Як паведаміў Еўрарадыё сябра аргкамітэту кангрэса Эдуард Мазько, маштабнае мерапрыемства праводзіцца для таго, каб Беларусь не закрывалася ад Захаду:
"Акурат і месца канферэнцыі для гэтага вельмі пасуе – універсітэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. А ўвогуле мы хочам стварыць пэўную інтэлектуальную правакацыю: як мага шырэй зацікавіць беларускай тэматыкай тых, хто пра нашу краіну ведае мала".
Сярод тэмаў секцый і дыскусій кангрэса заўялены "Беларуская мадэль", "1991-2011 – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў", "Беларусь і Усходняе партнёрства", "Выбары ў Беларусі, 2008-2010: наступствы і перспектывы", "Беларуска-літоўскія стасункі – стан, перспектывы, перашкоды".
Арганізатарамі з беларускага боку выступаюць Агенцыя гуманітарных тэхналогій і Цэнтр сацыяльных інавацый, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, сайт экспертнай супольнасці "Наше мнение", Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".