У Літве апублікаваны падрабязны спіс былых рэзервістаў КДБ
Яго абнародаваў Цэнтр даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы.
У спісе — 238 прозвішчаў, паведамляе DELFI. У інтэрнэце можна знайсці і справы часткі былых службоўцаў КДБ. Супрацоўнікі Цэнтру даследаванняў генацыду і супраціву іх патроху скануюць і выкладаюць у інтэрнэт справы іншых супрацоўнікаў спецслужбы.
У апублікаваным спісе ёсць справы экс-кіраўніка Дэпартамента дзяржбяспекі Арвідаса Поцюса, і экс-міністра замежных справаў Антанаса Валеніса.
Дарэчы, сайт вельмі хутка не вытрымаў наплыву наведнікаў і "паваліўся".