У Лівіі загінуў амбасадар ЗША

Такое рашэнне прынятае пасля начнога ўзброенага нападу на місію, у выніку якога загінуў амерыканскі амбасадар у Лівіі Крыстафер Сцівенс і трое супрацоўнікаў, уключна з двума марскімі пехацінцамі.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, па адной з версій дыпламат атруціўся ўгарным газам падчас пажару, які пачаўся пасля абстрэлу ісламскімі баевікамі з гранатамётаў будынка. Прадстаўніцтва амаль цалкам згарэла.

Крыс Сцівенс быў прызначаны амбасадарам у Лівію ў траўні 2012-га. Да гэтага ён знаходзіўся ў краіне ў якасці эмісара прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Фота — EPA/ИТАР-ТАСС