У Лізе Еўропы "Мінск" згуляе з "Алімпікам", а "Шахцёр" — з "Вентспілсам"

Першая сустрэча адбудзецца 30 чэрвеня ў Мінску, другая — 7 ліпеня ў сталіцы Азербайджана. Такі вынік лёсавання, якое прайшло 20 чэрвеня ў штаб-кватэры Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый.


Пераможца гэтай пары ў другім кваліфікацыйным раўндзе згуляе з турэцкім "Газіянтэпспорам". 


Як адзначае БелаПАН, салігорскі "Шахцёр" уступіць у барацьбу з другога раўнда адбору. У сапернікі яму дастаўся латвійскі "Вентспілс". Першы матч беларуская каманда правядзе дома. 


Уладальнік Кубка Беларусі "Гомель" стартуе ў Лізе Еўропы з трэцяга кваліфікацыйнага раўнда. Лёсаванне гэтай стадыі адбудзецца 15 ліпеня.