У Лондане ідзе ўрачыстае пахаванне Маргарэт Тэтчэр (фота, відэа)

Ён заклікаў тых, хто не падзяляе пазітыўныя погляды на палітычную спадчыну Тэтчэр, выказаць павагу да нябожчыцы. У Скотлэнд-ярдзе не выключаюць, што падчас працэсіі могуць адбыцца інцыдэнты і акцыі пратэсту. Як адзначае ВВС, за захаваннем бяспекі падчас пахавання сочаць чатыры тысячы паліцыянтаў.

Труну з целам Маргарэт Тэтчэр узнялі на катафалк. Працэсія скіравалася ад Вестмінстарскага палаца да царквы святога Клемента на Стрэндзе. Там труну перанясуць на лафет артылерыйскай гарматы, і працэсія пройдзе да сабора святога Паўла.

У знак скрухі і павагі да нябожчыцы паўсюль прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі.

На ўсім шляху працэсіі па абодва бакі дарогі стаіць ланцуг вайскоўцаў — агулам каля 700 чалавек.

Фота — ВВС, РБК