У Лондане праз туманы адмянілі 170 авіярэйсаў
Магчымыя і новыя затрымкі і адмены рэйсаў.
Аб гэтым папярэджваюць работнікі лонданскіх аэрапортаў. Спецыялісты раяць пасажырам перад тым, як адправіцца ў аэрапорт, звязацца са сваёй авіякампаніяй і ўдакладніць час вылету.
Поўнасцю паралізаваная праца аэрапортаў "Хітроў" і “Сіці”. Іншыя лонданскія аэрапорты хоць і паведамляюць аб дрэннай бачнасці, працягваюць працаваць, паведамляюць інфармагенцтвы.