У Лондане завяршылася будаўніцтва самага высокага хмарачосу Еўропы
Увечары ў чацвер Shard ("Аскепак") быў асвечаны агнямі грандыёзнага лазернага шоў.
Хмарачос мае вышыню ў 310 метраў і месціцца на паўднёвым беразе Тэмзы. 87-павярховая вежа выканана ў форме вузкай піраміды. У ёй плануецца размясціць офісы, кватэры і гатэль.