У Лунінцы школьны настаўнік абкрадаў легкавікі
Жыхар Лунінца падаў заяву ў міліцыю, што з ягонага аўтамабіля BMW-316 знікла эмблема і катушка запальвання. Кіроўца ацаніў панесеныя страты ў 420 тысяч рублёў.
Як высветліла міліцыя Брэсцкай вобласці, крадзеж учынілі 29-гадовы настаўнік сярэдняй школы, які пражывае ў вёсцы Чырвоная Воля, і 23-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Міжлессе. Зламыснікаў затрымалі, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.
Фота — vdvsn.ru