У Лунінецкім раёне пагарэла сельская амбулаторыя
У пажары загінуў чалавек. Паводле папярэдніх звестак, гэта 54-гадовы качагар установы.
Як паведамляе сайт tomin.by, здарэнне адбылося ў вёсцы Лахва ўвечары 25 сакавіка.
Пажар заўважыў мінак, які і затэлефанаваў выратавальнікам. Гарэў дах неэксплутаванай часткі медустановы. 85-гадовы будынак, дарэчы, напалову пабудаваны з драўлянага бруса.
Падчас гашэння пажару выратавальнікі знайшлі загінулага. Яшчэ аднаго чалавека да прыбыцця пажарнікаў вынес з будынку відавочца.
Агонь значна пашкодзіў дах і ўнутранае аздабленне памяшканняў. Прычына пажару высвятляецца.
Фота — vladtime.ru