У Ляхавічах атруцілася адразу 13 расійскіх дзюдаістаў
Такім непрыемным чынам скончыўся іх візіт у мясцовую сталоўку.
Спартоўцы з Масквы і Санкт-Пецярбургу прыехалі ў Ляхавічы на зборы. Як паведамляе сайт tomin.by, усе 13 расійскіх дзюдаістаў ва ўзросце ад 10 да 18 год трапілі ў Ляхавіцкую лякарню. Урачы паставілі папярэдні дыягназ – гастраэнтэрыт і стан сваіх пацыентаў ацанілі, як задавальняючы.