У Мадрыдзе 14 лютага адкрываецца выстава Марка Шагала
Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка.
Па словах арганізатараў выставы, якая праходзіць у мадрыдскім музеі Цісэна-Барнэмісы, упершыню шырокая публіка пабачыць такую колькасць твораў мастака. На выставу ў Іспаніі сабраныя работы Шагала з розных кантынентаў, перадае ВВС.
Нагадаем, што віцебскі ўраджэнец Марк Шагал сусветную мастацкую славу здабыў у Францыі, дзе правёў большую частку жыцця. Дарэчы, ён быў адзначаны вышэйшай узнагародай гэтай краіны — Вялікім крыжам Ганаровага легіёна.