У Магілёве забараняюць "стыхійны гандаль"
Магілёўскі гарвыканкам вызначыў месцы, на тэрыторыі якіх забароненая рэалізацыя грамадзянамі тавараў з рук, латкоў, вазкоў, аўтамабіляў.
Кіраўніцтва горада ўнесла ў спіс 406 стыхійных гандлёвых пунктаў. Сярод забароненых месцаў — тэрыторыі, прылеглыя да Магілёўскага і Мінскага рынкаў,а таксама цэнтральныя вуліцы горада, перадае MyCity.by.
Прычыны забароны — антысанітарыя, адсутнасць правілаў гандлю, бруд і смецце на прылеглых да рынкаў тэрыторыях. Да таго ж нелегальныя прадаўцы не плацяць падаткаў.
Кантраляваць выкананне гэтага рашэння будуць адміністрацыі раёнаў горада з прыцягненнем інспекцый па падатках і зборах і міліцыі.