У Магілёве 10-гадовы хлопчык прынёс бацькам гранату

Як расказаў хлопчык, ён знайшоў небяспечную рэч, гуляючы ў двары свайго дома. Сапёры забралі гранату і канстатавалі, што яна без узрывальніка і адносіцца да часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".