У Магілёве аўтамабіль зваліўся з моста ў раку
Пазадарожнік рухнуў з вышыні 20 метраў. Загінула жанчына-кіроўца.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль Honda CR-V, які рухаўся па праспекце Міру, нечакана выехаў на сустрэчную паласу. Машына пратараніла металічную агароджу моста праз раку Дубровенка. Прычыны ДТЗ высвятляюцца. У выніку гэтай аварыі пацярпелі яшчэ два аўтамабілі, праўда, іх кіроўцы і пасажыры атрымалі толькі лёгкія траўмы, паведамляе БЕЛТА.

