У Магілёве больш за 40% маршрутак не выходзіць у горад
З 580 аўтамабіляў працуюць толькі каля 340.
Сярод асноўных прычынаў нявыхаду — высокі кошт на абслугоўванне машын, дарагія запчасткі і паліва. Таксама пасля павышэння тарыфаў на праезд стала менш ахвочых ездзіць на маршрутках, паведамляе газета “Магілёўскія ведамасці”.
Таму прыватныя перавозчыкі пакідаюць нерэнтабельныя маршруты. Яны пераходзяць у іншую сферу дзейнасці альбо з’язджаюць на працу ў Расію.
У “Магілёўаблаўтатрансе” кажуць, што таксама рэзкае знізілася колькасць міжгародніх перавозак. Гэта звязваюць са зніжэннем попыту на маршруты, а таксама з недахопам 137 кіроўцаў.