У Магілёве будуць караць за прымусовае ўступленне ў “Белую Русь”
Пра гэта паведаміў чыноўнік з гарвыканкаму Ігар Шардыка.
Падчас пашыранага пасяджэння савета “Белай Русі” Ленінскага раёна горада было адзначана, што шэрагі арганізацыі папоўніліся новымі членамі. На гэта Ігар Шардыка адзначыў, што прымушаць людзей уступаць у арганізацыю нельга. Калі будуць выяўлены такія факты, то вінаватыя будуць строга пакараны, паведамляе сайт mysity.by.