У Магілёве будзе працаваць "антыкарупцыйны" тэлефон
З такой ініцыятывай выступіла Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму.
Аднак тэлефон будзе працаваць толькі месяц — ад 12 сакавіка да 12 красавіка. Грамадзянам прапануецца на ўмовах ананімнасці паведамляць пра факты карупцыйных злачынстваў, якія здзяйсняюцца чыноўнікамі, інфармуе БелаПАН.