У Магілёве пад чыгуначным мастом праз Дняпро пабудуюць аўтамабільны
Паводле праекта, на месцы пабудаванага на земляным насыпе чыгуначнага маста па вуліцы Каралёва з’явіцца сучасны чыгуначны мост. Пад ім будзе аўтамабільны.
Над новым інавацыйным праектам ужо працуе "Інстытут Магілёўграмадзянпраект" разам з РУП "Мостабуд" і Маскоўскім ўніверсітэтам шляхоў злучэння, перадае "Радыё Магілёў".
Галоўны інжынер праекта Уладзімір Малінка адзначае, што ўнікальнасць тэхналогіі палягае ў тым, што ўпершыню ў Беларусі будзе ўжытае будаўніцтва "пад сябе" — гэта значыць, зверху ўніз, а не традыцыйна знізу ўгору. Пры гэтым падчас будаўніцтва моста рух цягнікоў на гэтым участку спыняцца не будзе.