У Магілёве прайшла адзіночная акцыя “Стоп-бензін”

Ён наважыўся выказаць нязгоду з чарговым падвышэннем цэнаў на паліва. Аляксей, які прасіў не называць ягонае прозвішча, на ўласным легкавіку няспешна праехаўся па цэнтральных вуліцах гораду, спыняючыся з аварыйным сігналам, паведамляе “Радыё Свабода”.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну Аляксея ля скверу насупраць плошчы Леніна. Міліцыянт папрасіў у Аляксея дакументы, а потым запрасіў для складання пратаколаў.

Пратаколы на Аляксея складзеныя за адсутнасць тэхагляду, нанёсенне старонніх прадметаў на машыну і за бачныя змены на нумары.