У Магілёве прайшла беларуская дыктоўка

Арганізатарамі акцыі ў Палацы культуры вобласці выступілі выступілі літаратурны клуб "Натхненне" і магілёўская філія Таварыства беларускай мовы , перадае БелаПАН. Агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове пройдзе ў розныя дні па ўсёй Беларусі.

Тэмай дыктоўкі ў Магілёве стаў урывак з верша Максіма Багдановіча "Летапісец". Пісаць яе прыйшлі каля 60 чалавек розных узростаў і заняткаў. Перад дыктоўкай арганізатар конкурсу па пяці школьных дысцыплінах "Беларускае пяціборства" Міхась Булавацкі прапанаваў адказаць на пытанні гэтага змагання.

Пасля ўдзелу ў "Беларускім пяціборстве" і дыктоўкі ўдзельнікі паслухалі вершы магілёўскіх паэтаў. Таксама іх прывітаў прадстаўнік украінскай дыяспары ў Магілёве.