У Магілёве пройдзе першая ў Беларусі онлайн-выстава сабак
Такія онлайн-выставы сабак і котак ужо даўно ладзяцца ў ЗША і Расіі.
На магілёўскай выставе міжнародныя эксперты будуць ацэньваць фенатып сабакі па фота- і відэаматэрыялах. На падставе адзнак і каментароў журы будзе вызначаны пераможца выставы, а таксама пераможцы ў розных намінацыях.
Дырэктар Магілёўскага клуба аматараў жывёлаў “Велес” Вольга Грыгор’ева кажа, што праз фотаздымкі і відэаматэрыялы спецыялістам адразу відаць праблемы прыкусу жывёлы і яны могуць аддаваць больш часу кожнаму экспанату.
Усе ўдзельнікі выставы атрымаюць дыпломы з адзнакамі экспертаў поштай за кошт арганізатараў. Магілёўскіх жа ўдзельнікаў чакае бясплатная фотасесія для дэкаратыўных сабак.