У Магілёве стварылі групу для прасоўвання іміджу горада

Паводле словаў намесніка старшыні гарвыканкама Юрыя Ржэвуцкага, стаіць задача "знайсці сістэмны падыход да фармавання іміджу Магілёва".


Сярод іншага, прапаноўвалася для пачатку правесці працу сярод жыхароў, інвестараў і турыстаў для таго, каб даведацца, што станоўчае і што адмоўнае яны бачаць у Магілёве.

Як інфармуе БелаПАН, удзельнікі сустрэчы дамовіліся напрацаваць якмага больш прапановаў па фармаванні станоўчага іміджу горада і абагульніць іх праз месяц.

Фота — bymedia.net