У Магілёве вандалы зноўку пашкодзілі падземны пераход

У чарговы раз невядомымі разбітая плітка ў адным з падземных пешаходных пераходаў, які знаходзіцца ў цэнтры Магілёва. Нагадаем, што згаданы падземны пераход ад пачатку траўня ўжо тройчы быў пашкоджаны. Першы раз гэта адбылося ноччу з 30 красавіка на 1 траўня, другі раз — уначы з 9 на 10 траўня, трэці раз — уначы з 15 на 16 траўня.

Папярэдне камунальнікі заяўлялі пра тое, што камеры відэаназірання зафіксавалі асобаў, якіх ужо шукае міліцыя, перадае “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”. Тым часам хуліганы адказалі новай выхадкай.