У Магілёве лекар пагарэў на хабары — 1000 долараў
Лекар Магілёўскага скурна-венералагічнага дыспансера збіраўся дапамагчы хлопцу ў атрыманні адтэрміноўкі ад службы ў войску.
Аднак, у выніку спецаперацыі міліцыі ён быў затрыманы. Лекару пагражае да сямі год турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.