У Магілёве вясковец апаганіў мемарыял “Барацьбітам за савецкую ўладу”

Інцыдэнт адбыўся яшчэ вечарам 3 красавіка на Савецкай плошчы горада, паведамляе магілёўская міліцыя.

Супраць жыхара вёскі Раманавічы Магілёўскага раёна распачатая крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”. Хлопцу пагражае да трох гадоў турмы.

Мемарыял быў пабудаваны 30 гадоў таму на месцы пахавання чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1920 годзе.

Фота — fotex.biz