У Магілёве вясковец забіў паленам сваю сабутэльніцу
Пасля гэтага ён затэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што знайшоў жанчыну са слядамі пабояў.
23-гадовы хлопец зайшоў у госці да 61-гадовай жанчыны. Падчас застолля паміж імі пачалася сварка. Хлопец пачаў збіваць пенсіянерку нагамі і рукамі, а потым ударыў яе паленам па галаве. Траўма апынулася смяротнай.
Разам з медыкамі на месца здарэння прыехала міліцыя, якая і затрымала зламысніка. Цяпер хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.