У Магілёве ўвялі абмежаванне на продаж цукру

Паводле чыноўнікаў, такая мера была ўведзена ў сувязі са скупкамі ў гандлёвых аб’ектах вобласці вялікіх партый цукру. У загадзе таксама адзначаецца, што фізічныя асобы адзін раз маюць права на закупку большага аб’ёму цукру ў выпадку правядзення асабістых масавых мерапрыемстваў — вяселля, юбілея і г. д.

Трэба адзначыць, што апошні раз абмежаванні на продаж цукру ў Магілёве дзейнічалі ў ліпені мінулага года. Тады ў адны рукі прадавалі па 3 кг прадукту.

Фота — bymedia.net