У Магілёве за пратэрмінаваны тавар бясплатна прапануюць якасны
Пакупнік атрымае яго ў тым выпадку, калі знойдзе заляжалы тавар на прылаўках.
На такі прынцып працы перайшлі некаторыя крамы на Магілёўшчыне, перадае тэлерадыёкампанія “Магілёў””.
Ініцыятарам новаўвядзення выступіла група крамаў “Белмаркет”. У абласным упраўленні гандлю палічылі новую ідэю цікавай і рэкамендавалі яе ўсім крамам вобласці.