У Магілёве замярзае шматдзетная сям’я Івановых

Ацяплення ў доме няма праз тое, што зацягнуўся працэс выдачы тэхнічных пашпартоў прадпрыемствам “Жылэкспа”.

Бацькі пяцярых дзяцей звярнуліся да кіраўніка вобласці Пятра Рудніка, паведамляе “Радыё Магілёў”. Ён даручыў упраўленню капітальнага будаўніцтва неадкладна разабрацца з сітуацыяй.