У Магілёве затрымалі расійскага наркакур'ера
Сумесную аперацыю зладзілі супрацоўнікі міліцыі і КДБ.
Непрацуючы 44-гадовы расіянін меў пры сабе каля 400 грамаў гераіну. Наркотык канфіскавалі, на наркакур’ера пачалі крымінальную справу. Мужчыну пагражае да трынаццаці гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе магілёўская міліцыя.