У Магілёве затрымалі сутэнёра з сэкс-рабынямі для Масквы
Міліцыянты затрымалі аўтамабіль сутэнёра на выездзе з Магілёва. У аўто былі таксама тры дзяўчыны ва ўзросце ад 20 да 23 гадоў.
Уладальнік “Хонды” з абхазскімі нумарамі пры затрыманні аказаў супраціў, паведамляе 222.by.
Дзяўчат ён завербаваў для сэксуальнай працы ў Маскве. Двое з іх з’яўляюцца студэнткамі, трэцяя — беспрацоўная.
Як высветлілася пазней, мужчына цягам пяці гадоў вербаваў жыхарак Беларусі і Украіны для працы ў публічных дамах. Сутэнёр абяцаў ім заробкі па 1500 даляраў у месяц і пражыванне ў самым цэнтры расійскай сталіцы.