У Магілёве зламыснікі крадуць люкі і ліўневыя краткі

На іх месцы прадстаўнікі дарожна-маставога прадпрыемства ставяць спецыяльныя агароджы, накрываюць іх драўлянымі насціламі, а таксама металічнымі краткамі, паведамляе сайт mycity.by.

Дырэктар дарожна-маставога прадпрыемства Юрый Аўдзеенка кажа, што міліцыя не знаходзіць вінаватых. Каб набыць адсутныя люкі і ліўневыя краткі, трэба больш за 145 млн рублёў.

Дарэчы, скрадзеныя “ліўнёўкі” гараджане здаюць у пункты прыёму металалому. За кратку вагой 25-30 кг яны атрымліваюць каля 50 тысяч рублёў. У той самы час новая кратка каштуе каля 500 тысяч рублёў.