У Магілёве абвешчаны конкурс "Песня любімаму гораду"
Ініцыятарам творчага конкурса выступілі тэлерадыёкампанія "Магілёў" і абласная філармонія. Песня мусіць быць прысвечаная Магілёву.
Магілёўцам прапануюць пісаць вершы і высылаць іх на конкурс. Верш мусіць не перавышаць 3-4 куплеты. На словы верша — пераможцы конкурса кампазітары філармоніі створаць музыку, а супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі “Магілёў” здымуць кліп. Конкурс працягнецца да 1 траўня.
Дарэчы, нядаўна такі ж конкурс зладзіў Віцебск. Можна меркаваць, што новастворанымі гімнамі неўзабаве абзавядуцца ўсе абласныя цэнтры.