У Магілёве на мосце сутыкнуліся больш за два дзясяткі машынаў (фота, відэа)
Вялікія аўтааварыі адбыліся сёння раніцай на мосце праз Дняпро па вуліцы Каралёва.
У адной з аварыяў пашкоджаныя 10, у другой — 11 аўтамабіляў. У іх ліку аўтобус і маршрутнае таксі. На шчасце, загінулых няма.
Некаторыя машыны давялося выдаляць з дарогі пры дапамозе эвакуатара, інфармуе БЕЛТА. Затор працягваўся больш за гадзіну, затым рух нармалізаваўся.
Даішнікі мяркуюць, што прычынай ДТЗ маглі стаць умовы надвор'я. Напярэдадні, у сераду, было цёпла і ішоў дождж, а ўначы на дарозе ўтварылася тонкая скарыначка лёду.


Фота — region.mogilev.by