У Магілёве студэнты патрабуюць ад чыноўнікаў дабудаваць корпус універсітэта
Пад калектыўным зваротам падпісаліся 1 кітаец, 7 туркменаў і 77 беларусаў.
Аўтары ліста кажуць, што будаўніцтва корпуса Беларуска-расійскага універсітэта вядзецца ад 1991 года. Болей за год прастойваюць вежавы кран і бытоўкі, ахова аб’екта атрымлівае заробак. Аднак фінансавання на тое, каб давесці да канца будаўніцтва корпуса не хапае.
Падпісанты патрабуюць, каб навучальны корпус са спарткомплексам былі як найхутчэй уведзеныя ў эксплуатацыю, каб на пашпарце аб’екта пазначылі звесткі пра падрадчыка і даты завяршэння будаўніцтва. Акрамя таго, яны патрабуюць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, вінаватых за “замарозку” будоўлі.
Калектыўны зварот быў падрыхтаваны у межах кампаніі “Гавары праўду” і накіраваны на імя прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, кіраўніка Магілёўскай вобласці Пятра Рудніка і рэктара БДУ Сяргея Абламейкі (менавіта яму перададзены магілёўскі БРУ).
Фота — onliner.by